Апошняе кітайскае: ці пасмяецца Кітай з жартаў Лукашэнкі — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

На фоне папярэджанняў суседзяў Беларусі аб непазбежным у выпадку любога канфлікту закрыцці заходніх межаў у Мінск выправіўся міністр абароны Кітая. Беларусь не галоўная, але досыць важная лінія сувязі Кітая і ЕС, і згубіць яе — ніяк не ў інтарэсах Пекіна. А знаходжанне на тэрыторыі Беларусі расійскіх наймітаў з “Вагнера” і няспынныя канфлікты з мігрантамі на польскай мяжы момант перакрыцця гэтых межаў робіць усё бліжэйшым…

Ці сапраўды Кітай можа нейкім чынам паўплываць на дзеянні Лукашэнкі на заходнім накірунку і ці сапраўды пойдуць Польшча, Літва і Латвія на закрыццё межаў? Ці прыслухаецца Лукашэнка да парадаў Пазняка наконт абмену палонных беларусаў-наймітаў, што ваявалі супраць Украіны, на палітвязняў? Што штурхае Бразілію на лабіяванне інтарэсаў лукашэнкаўскага рэжыму і ці можа Лукашэнка патрапіць на перамовы па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі