Апошні сезон "Гульні тронаў" выйдзе ў красавіку 2019 года

Апошні сезон "Гульні тронаў" выйдзе ў красавіку 2019 года

Заключны сезон "Гульні тронаў" выйдзе ў красавіку 2019 года (дакладная дата не называецца). Пра гэта на афіцыйнай старонцы папулярнага амерыканскага серыялу ў Twitter паведамілі яго стваральнікі. Яны выклалі 30-секундны відэаролік, складзены з кадраў папярэдніх сямі сезонаў. Раней тэлеканал HBO паведаміў, што ў заключным, восьмым сезоне будзе шэсць эпізодаў.

“Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011 года. Серыял створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе крывавая барацьба за ўладу (нават з удзелам цмокаў). У фінале 7-га сезона праз вялізную сцяну з поўначы прарвалася армія "зомбі", якая знішчае ўсё жывое на сваім шляху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі