Апейкін: быў запыт пра спісы спартыўных функцыянераў, уезд якіх у ЕС непажаданы

Апейкін: быў запыт пра спісы спартыўных функцыянераў, уезд якіх у ЕС непажаданы

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін выказаўся пра наступствы скандальнай паездкі кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава ў Чэхію. На яе звярнулі ўвагу і еўрапейскія СМІ, і палітыкі. Той жа міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек заявіў, што "сябрам і саюзнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі". Па словах Апейкіна, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці атрымаў запыт з просьбай даслаць спісы беларускіх спартыўных функцыянераў, уезд якіх у ЕС непажаданы. Адкуль ён прыйшоў, выканаўчы дырэктар BSSF не ўдакладніў. Але зусім магчыма, што ў Еўрасаюзе могуць з'явіцца "чорныя спісы" гэтых чыноўнікаў.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў прыехаў у Чэхію разам з жонкай. Аднак яны больш за восем гадзін правялі ў паліцыі, ім анулявалі шэнгенскія візы і запатрабавалі на працягу сутак пакінуць гэтую краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі