Апазіцыйная кааліцыя забараніла выступаць ад свайго імя без дазволу

Кожны сябра палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл павінен атрымаць мандат на выступ ад імя апазіцыі за мяжой.

Такім чынам, лідэру аб’яднанай апазіцыі Аляксандру Мілінкевічу, які апошнім часам нарэдка выступае на замежных форумах, фактычна забаранілі выступаць ад імя кааліцыі без папярэдняга ўзгаднення.

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі лічыць гэты крок неабходным.

Анатоль Лябедзька
: “Гэта вяртанне да старой практыкі, якая раней існавала ў палітычнай радзе. Калі нехта выязджае за межы краіны і заяўляе аб пазіцыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў па тым ці іншым пытанні, то ён павінен на гэта мець мандат. Гэта цывілізаваная практыка, і тут не трэба шукаць нечага закуліснага.

Такі падыход, такое правіла будзе садзейнічаць, каб паміж сябрамі кааліцыі быў большы давер, а па-другое, той, хто будзе мець мандат, будзе мець магчымасць заяўляць ад імя ўсіх аб’яднаных дэмсілаў у поўны голас”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі