Вы тут

Апазіцыя змяніла фармат антыінтэграцыйных акцый

Удзельнікі прэс-канферэнцыі / belsat.eu

Апазіцыя змяніла фармат антыінтэграцыйных акцый. Пра гэта было заяўлена ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Так сталася, што на гэтае мерапрыемства не трапіў Павел Севярынец, адзін з лідараў нядаўніх пратэстных акцый — яго затрымалі міліцыянеры. Севярынец абвяшчаў пра несанкцыянаваную вулічную вуцыю 29 снежня. Як і раней, гэта мусіў быць мітынг і шэсце. І вось у яго адсутнасць ад такіх планаў апазіцыя адмовілася. Паплечнік Паўла Севярынца Вячаслаў Сіўчык назваў такое рашэнне "звычайнай здрадай".

Як інфармуе belsat.eu, апазіцыянеры спасылаюцца на ўзмацненне ціску на ўдзельнікаў папярэдніх антыінтэграцыйных акцый пратэсту — яны атрымліваюць штрафы і адміністрацыйны арышт. Да таго ж застаецца невядомай дата наступнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Усё гэта можа зменшыць колькасць патэнцыйных удзельнікаў будучых акцый пратэсту. Таму было вырашана, што акцыя 29-га пройдзе ў фармаце "жывога ланцуга" і некалькіх перформансаў.

Пры гэтым апазіцыя не адмаўляецца ад правядзення масавай вулічнай акцыі ў іншы дзень, калі з'явіцца "рэальная пагроза" незалежнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.