Апазіцыя сёння зладзіць вечарыну да 10-годдзя Плошчы Каліноўскага

Апазіцыя сёння зладзіць вечарыну да 10-годдзя Плошчы Каліноўскага

Рух салідарнасці “Разам” праводзіць 20 сакавіка ўрачыстую вечарыну, прысвечаную 10-годдзю падзеяў на Плошчы Каліноўскага. Імпрэза распачнецца ў офісе партыі БНФ а 16-й гадзіне, паведамляе Радыё Свабода.

Мяркуецца, што падчас імпрэзы пра ўрокі падзеяў 10-гадовай даўніны прысутным раскажуць грамадскія актывісты, абаронцы намётавага мястэчка і журналісты, якія ў тыя дні працавалі на плошчы.

Намётавае мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінска ўзнікла 20 сакавіка 2006 года, на другі дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі акцыі пратэсту выказвалі нязгоду з афіцыйнымі вынікамі галасавання, паводле якіх выбары ў чарговы раз выйграў Аляксандр Лукашэнка і патрабавалі іх перагляду.

Акцыя пратрымалася цягам чатырох сутак, пасля чаго намётавае мястэчка было брутальна вынішчанае спецназам. Многія насельнікі мястэчка пасля зведалі рэпрэсіі: былі адлічаныя з вучобы ці звольненыя з працы. Гэтую акцыю пратэсту пазней назвалі “Плошчай Каліноўскага”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі