Апазіцыя пабудуе самую высокую статую ў свеце (фота)

Статуя Сардара Патэля — нацыянальнага індыйскага героя, аднаго з аўтараў канстытуцыі краіны — будзе ўсталяваная на выспе ў штаце Гуджарат.



Мяркуецца, што вышыня помніка складзе 182 метры, што ўдвая вышэй статуі Свабоды ў Нью-Ёрку. Кошт работ ацэньваецца прыкладна ў 340 мільёнаў долараў, паведамляе BBC.

Адзначым, што лідар Індыйскай народнай партыі ў наступным годзе мае намер змагацца за пасаду прэм'ер-міністра краіны. Амбіцыйны праект апазіцыі разглядаецца як выклік кіруючаму Індыйскаму нацыянальнаму кангрэсу.



На здымку: 3D-мадэль статуі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі