Англійскі футбаліст у мінскім аэрапорце чакаў, калі пачнецца бязвізавы рэжым

Англійскі футбаліст у мінскім аэрапорце чакаў, калі пачнецца бязвізавы рэжым

Англійскі футбаліст Уэйд Максвел скарыстаўся пяцідзённым бязвізавым рэжымам, які з 12 лютага ўвяла Беларусь для грамадзян 80 краін, і прыляцеў на прагляд у мінскія "Крумкачы". Як распавёў Еўрарадыё кіраўнік клуба Дзяніс Шунто, ён дакладна не ведаў, калі пачне дзейнічаць новаўвядзенне. У выніку, англічанін прыляцеў зарана і яшчэ некалькі гадзінаў у аэрапорце чакаў, пакуль пачне дзейнічаць бязвізавы рэжым (разам з ім чакалі яшчэ некалькі замежнікаў).

Уэйд Максвел мае пяць дзён, каб паспрабаваць уладкавацца ў беларускай футбольнай камандзе. На сённяшні дзень ён — свабодны агент. Апошнім яго клубам быў "Барнслі". У інтэрв'ю прэс-службе ФК "Крумкачы" Максвел кажа, што варыянт з Беларуссю яму знайшоў футбольны агент, які прапанаваў "кардынальна змяніць абстаноўку". Футбаліст ужо трэніраваўся з беларускімі футбалістамі, прыняў удзел у спарынгу. Англійскі цэнтральны паўабаронца гаворыць, што яго ў "Крумкачах" добра прынялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі