Ангела Мэркель: Пашырэнне Еўрасаюзу стала магчымым

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, якая старшынюе цяпер у ЕС, заяўляе, што дасягненне згоды наконт плану Еўраканстытуцыі адкрывае шлях да пашырэння Еўрасаюзу. Канцлерка Нямеччыны адзначыла, што ў папярэднім Ніцкім пагадненні максімальная колькасць чальцоў усталяваная ў 27 краінаў. Адказваючы на пытаньні аб магчымасьці далучэння Македоніі, спн. Мэркель заявіла, што гэта найперш пытанне гатовасці Македаніі да адпаведных рэформаў. Рада ЕС скліча камісію па змене асноўных пагадненьняў ЭЗ: Маастрыхцкага 1992 году і Рымскага 1957 году. Плануецца ўвесці змены ў склад Еўрапарламенту, Еўракамісіі, узмацніць ролю старшыні Еўракамісіі, ператварыць раду ЕС у інстытуцыю і стварыць офіс прэзідэнта ЕС, змяніць сістэму 6-месячнага прэзідэнцтва ў Радах міністраў ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі