Андрэй Ягораў: "Крокаў па адкручванні гаек варта чакаць да канца 2022 года"

Пакуль што рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць / Еўрарадыё
Пакуль што рэпрэсіі ў Беларусі не сціхаюць / Еўрарадыё

Калі прапанаваны на грамадскае абмеркаванне праект Канстытуцыі будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, да 2024 года нічога ў сістэме ўлады не зменіцца. Адпаведна, "адкручваць гайкі" грамадзянскай супольнасці адразу пасля рэферэндуму не стануць, мяркуе палітолаг Андрэй Ягораў.

— Усе інавацыі, звязаныя з больш ліберальнай мадэллю, калі ў прэзідэнта памяншаюцца паўнамоцтвы на карысць парламента і ўрада, уступаюць толькі пасля новых выбараў у парламент.

Акрамя таго, там адсылачныя нормы аб прыняцці закона пра УНС. Да канца не зразумела, як з новай Канстытуцыяй будзе працаваць УНС. Гэта значыць, што яшчэ як мінімум два гады будзе цягнуцца пераходны перыяд.

Улады не гатовыя пайсці на паслабленні і таму, што не адчуваюць, што грамадства цалкам кантраляванае. На думку эксперта, праўдзівыя вынікі грамадскіх апытанняў пра стаўленне беларусаў да рэжыму ўсё-ткі даходзяць да ўладаў і палохаюць іх.

— Іх нервуе тое, што яны бачаць. І здаецца, што, калі адпусціць лейцы, то ўсё пакоціцца. Але чым даўжэй усё знаходзіцца ў такім стане, як ёсць: больш-менш спакойна, няма ніякіх выступленняў, — тым больш гэта іх супакойвае. Думаю, варта чакаць новых фортак магчымасцяў [для грамадзянскай супольнасці. — Еўрарадыё] і нейкіх крокаў па адкручванні гаек у канцы гэтага года, — кажа на заканчэнне Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі