Андрэй Касціцын — другі беларус у гісторыі, які зрабіў хет-трык у КХЛ

Андрэй Касціцын — другі беларус у гісторыі, які зрабіў хет-трык у КХЛ

Андрэй Касціцын — другі беларус у гісторыі, які зрабіў хет-трык у матчы за мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ, піша "Прессбол". Тры шайбы нападаючага забяспечылі гасцявую перамогу ў Чарапаўцы над "Северсталью" (4:1). Рэкорд Дзмітрыя Мялешкі трымаўся з 21 лістапада 2010 года, калі ён закінуў тры шайбы ў паядынку з Магнітагорску з мясцовым "Металургам" (той матч дынамаўцы выйгралі толькі па булітах).

Андрэю Касціцыну 33 гады. Ён адзін з самых вядомых беларускіх хакеістаў. Паспеў пагуляць у НХЛ, з-за акіяну вярнуўся ў 2012-м. У "Дынама" гуляе з 2018 года разам са сваім малодшым братам Сяргеем Касціцыным.

Андрэй Касціцын — другі беларус у гісторыі, які зрабіў хет-трык у КХЛ
Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі