Вы тут

Андрэй Аляксандраў даслаў верш з-за кратаў

Андрэй Аляксандраў / Еўрарадыё

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў даслаў з-за кратаў верш. Яго апублікавала ў сацсетках рэдакар інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.

Тут лета. І пекла. Жыццё ў адпачынку.
Навіны прыходзяць хутчэй за лісты.
Любо ў у лістах, у навінах — навінкі.
Зрываюцца планы. Зрывае балты.

Кіно пра вайну. Батальёны на маршы.
Ляціць самалёт. Камісар кліча ў бой.
Тут пекла і так — але вораг наш страшны.
Палонных не браць! Мы ваюем з сабой.

Сядай, калі ласка. Сядзі. Будзь як дома.
Такая спякота! Сядзі, пачакай.
Адпусціць вайна і пякельная стома — 
І шляхам адвечным пацягнемся ў рай.

Аляксандрава затрымалі 12 студзеня 2021 года. Яго вінавацяць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Падставай для крымінальнай справы супраць журналіста следчыя назвалі тое, што ён перадаваў грошы для пратэстоўцаў на выплаты штрафаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.