Анатоль Ляўковіч: Шмат ходзіць чутак, што вызваляць Казуліна

Палітвязня і старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна могуць вызваліць у бліжэйшы час. Такая непацверджаная інфармацыя актыўна распаўсюджваецца апошнім часам. Такога развіцця падзеяў у інтэрв’ю Еўрарадыё не выключае і выканаўца абавязкаў старшыні партыі Анатоль Ляўковіч:

“Шмат ходзіць чутак, што вызваляць Казуліна. Насамрэч я таксама гэта чуў. Я заявіў не таму, што ў мяне ёсць нейкая канфідэнцыяльная крыніца, якая дакладна інфармуе… Ну, такая інфармацыя”.

Аднак яшчэ да вызвалення Казуліна ў БСДП (Грамада) могуць узнікнуць сур’ёзныя праблемы. Паводле словаў Ляўковіча, учора партыйны офіс наведалі праваахоўнікі і падаткавікі. У іх ёсць пытанні да ЖЭСа, у якога сацыял-дэмакраты арэндуюць гэтае памяшканне.

Вось што кажа Ляўковіч: “Для нас гэта было крыху дзіўна, што адразу ў адзін дзень адзін за адным прыйшлі АБЭЗ і падатковая інспекцыя. Я хацеў бы спадзявацца, што гэта не ёсць палітычная замова, устаноўка палітычная, каб пазбавіць нас юрыдычных адрасоў і зачыніць партыю”.

Можа так стацца, што напярэдадні выбараў Казулін будзе на волі, але без партыі…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі