Амерыканскую дыпмісію ў Беларусі ўзначаліць Майкл Скэнлен

Амерыканскую дыпмісію ў Мінску ўзначаліць Майкл Скэнлен. 1 ліпеня дыпламат быў прадстаўлены цяперашнім часовым павераным у справах ЗША у Беларусі Джонатанам Мурам.
Скэнлен прыбыў у Беларусь 30 чэрвеня. Абавязкі кіраўніка дыпмісіі ён возьме на сябе пасля 7 ліпеня, калі Беларусь пакіне яго папярэднік Джонатан Мур.

Як адзначае БелаПАН, Майкл Скэнлен — кар'ерны дыпламат. Ён займаў пасады ў дыпмісіях ЗША ва Ўкраіне, Расіі і на Балканах, валодае рускай мовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі