Амерыканская выведка не верыць у закрыццё ядзернага палігона ў КНДР
![Амерыканская выведка не верыць у закрыццё ядзернага палігона ў КНДР](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kndr_vojska.jpg.webp?itok=tltkPeSy)
Ядзерны палігон Пунгеры ў Паўночнай Карэі ўсё яшчэ прыдатны для выпрабаванняў і можа быць уведзены ў эксплуатацыю ў кожны момант. Пра гэта агенцтву REUTERS паведамілі крыніцы ў спецслужбах ЗША.
Раней кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясціў пра спыненне ядзернай праграмы і пра закрыццё палігона, дзе цягам 12 гадоў правялі шэсць ядзярных выпрабаванняў. Пасля гэтай заявы паўночнакарэйскі лідар правёў перамовы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам, на якіх было прынятае рашэнне падпісаць мірнае пагадненне.
Кітайскія эксперты наадварот мяркуюць, што палігон у Пунгеры стаў непрыдатным для выкарыстанне пасля выпрабаванняў вадароднай бомбы ў верасні 2017 года. Тады СМІ паведамлялі, што ад выбуху абрынуўся тунель і пад абваламі грунту загінула 200 чалавек, нагадвае meduza.io