Амерыканца Эмануіла Зэльцэра беларускі канвой носіць у суд на руках

На руках носіць у суд амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра беларускі канвой. Стан яго здароўя па-ранейшаму застаецца вельмі кепскім.
Нагадаем, працэс па крымінальнай справе ў адносінах Эмануіла Зэльцэра, які быў затрыманы ў беларускай сталіцы ў сакавіку, пачаўся 30 ліпеня. Слуханні праходзяць у закрытым рэжыме ў Мінскім гарадскім судзе, бо гэтая справа мае статус дзяржаўнай таямніцы.

Зэльцэру інкрымінуецца выкарыстанне заведама падробленых афіцыйных дакументаў, кантрабанда наркатычных сродкаў і камерцыйны шпіянаж. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Вось што распавядае ў інтэрв'ю Еўрарадыё адвакат Зэльцэра Зміцер Гарачка:

"Як пачаўся суд, на чацвёрты паверх яму вельмі цяжка хадзіць, ён практычна не можа. Таму канвой яго на руках туды заносіць, на чацвёрты паверх".

Аднак, паводле словаў Гарачкі, такі стан здароўя амерыканца не можа паўплываць на хаду працэсу. Таксама пакуль невядома, як доўга будзе працягвацца суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі