Вы тут

Амбасадарам ЗША ў Беларусі можа стаць Джулі Фішар

Джулі Фішар / nato.usmission.gov

Верагодна, амбасадарам ЗША ў Беларусі Белы дом прызначыць "ветэрана дыпламатыі" Джулі Фішар, піша foreignpolicy.com са спасылкай на неафіцыйныя звесткі.

Джулі Фішар добра ведае рэгіён — у яе ёсць досвед працы часовай паверанай у справах ЗША ў Расіі. 

Цяпер Фішэр займае пасаду намесніцы памочніка дзяржсакратара па пытаннях Заходняй Еўропы і Еўрасаюза. Раней яна працавала намесніцай пастаяннага прадстаўніка амерыканскай місіі пры NATO і была прызначана ў амбасады ЗША ва Украіне, Грузіі ды Расіі. 

Амерыканскага амбасадара ў Мінску няма з 2008 года. Толькі нядаўна Мінск і Вашынгтон дамовіліся пра пацяпленне дыпламатычных адносін.

Нагадаем, што 1 лютага нашу сталіцу наведаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Ён сустракаўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.