Вы тут

Амбасадар Мірончык патроліў шведаў за "літоўскага першадрукара Скарыну"

Дзмітрый Мірончык з дарадцай рэктара Стакгольмскага ўніверсітэта / Твітар

Амбасадар Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык напісаў у Твітары пра сваю сустрэчу з дарадцай рэктара Стакгольмскага ўніверсітэта. Абмяркоўвалася супраца беларускіх і шведскіх ВНУ. 

Не абышлося і без кур'ёзу. На фота бачна, як амбасадар дарыць кнігу "Шляхамі Францыска Скарыны". 

"Натуральна, закранулі тэму "літоўскага першадрукара Скарыны". Шведы імгненна ўсё разумеюць, калі сказаць ім, што Ібсен — выбітны шведскі драматург", — іранічна апісаў сітуацыю дыпламат. 

Выбітны нарвежскі драматург другой паловы ХІХ стагоддзя Генрык Ібсен належаў да нацыянальнай плыні, якая змагалася супраць палітычнага прыгнёту Швецыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.