Амбасада Вялікабрытаніі даслала ліст кожнаму беларускаму палітвязню

Брытанскія дыпламаты даслалі лісты палітвязням / facebook.com/ukinbelarus
Брытанскія дыпламаты даслалі лісты палітвязням / facebook.com/ukinbelarus

Супрацоўнікі брытанскай амбасады даслалі ліст кожнаму беларускаму палітвязню.

"У мінулым годзе, калі мы дасылалі навагоднія паштоўкі, людзям, несправядліва асуджаным за тое, што яны проста скарысталіся сваімі правамі, нам прыйшлося падпісаць амаль тысячу паштовак. Мы спадзяваліся, што ў 2022 годзе, нам больш не давядзецца гэтага рабіць. Але сёлета паштовак стала яшчэ больш — больш за 1400. І гэта жахлівая трагедыя", — напісалі дыпламаты ў Фэйсбуку.

Яны лічаць, што "ўсе несправядліва пазбаўленыя свабоды, усе, каго пераследуюць за ажыццяўленне сваіх правоў, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя, а іх правы цалкам адноўленыя".

Супрацоўнікі нямецкай амбасады ў Мінску таксама даслалі палітвязням святочныя паштоўкі. Яны выказалі словы суперажывання і нагадалі, што ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі