Вы тут

Амбасада Беларусі ў Літве папрасіла прыбраць слова "тэрарыст", і вось што выйшла

На выклік прыехалі камунальнікі з бел-чырвона-белымі сцягамі / facebook.com/remigijus.simasius

Амбасада Беларусі ў Літве папрасіла ўлады Вільні прыбраць з плота слова "тэрарыст", якое нехта напісаў. І вось што з гэтага выйшла. На выклік прыехалі камунальнікі з... бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны былі ў майках з партрэтам беларускага палітвязня Рамана Пратасевіча.

Пакуль МУС Беларусі хоча прызнаць нацысцкай сімволікай БЧБ-сцяг, у Літве яго выкарыстоўваюць не толькі беларусы, але і літоўцы, якія выказваюць салідарнасць з беларускім народам.

facebook.com/remigijus.simasius

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.