Вы тут

АМАП правёў рэйд па музычных студыях Мінска

АМАП у Мінску / З архіву Еўрарадыё

АМАП у сераду правёў рэйд па музычных студыях Мінска. "Заляталі і клалі усіх мордай у падлогу... Забіралі толькі музыкаў...", піша ў Facebook гітарыст праектаў "Крамбамбуля" і VOLSKI Паша Трыпуць. "Узяліся за музыкаў", — канстатуе ён сумны факт цяперашняй Беларусі.

Якраз 4 лістапада пасля дваровых канцэртаў у сталіцы зноў затрымалі музыкаў: у Сухарава быў схоплены Ціматэ Суладзе, у Малінаўцы — Мікіта Камянецкі, на вуліцы Ціміразева — барабаншчыкі з гурта "Патрабуем разысціся". Затрыманні музыкаў былі і 3 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.