Амаль 200 магіл за паўгода — Reuters пра могілкі, дзе хаваюць "вагнераўцаў"

Могілкі ПВК "Вагнер" на поўдні Расіі / news.sky.com
Могілкі ПВК "Вагнер" на поўдні Расіі / news.sky.com

За паўгода ўчастак на могілках у Краснадарскім краі, дзе хаваюць байцоў прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер", амаль поўнасцю запоўніўся. Прычым большасць новых магіл з'явілася тут у апошнія два месяцы. У лістападзе на могілках было ўсяго тры шэрагі магіл. Расследаванне публікуе Reuters.

На працягу гэтых месяцаў "Вагнер" вёў кровапралітную бітву на знясіленне за ўзяцце гарадоў Бахмут і Салядар ва ўсходняй частцы Данецкай вобласці Украіны. Заходнія і ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі, што яны выкарыстоўваюць асуджаных у якасці гарматнага мяса, каб здушыць абараназдольнасць Украіны", нагадвае агенцтва.

Могілкі размешчаныя на ўскраіне станіцы Бакінскай. У канцы студзеня журналісты агенцтва налічылі тут каля 200 магіл. Яны здолелі прасачыць лёс 39 чалавек. 10 з іх да вайны знаходзіліся ў турме за забойства, 24 — за рабаванні і двое — за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Астатнія — за наркотыкі і шантаж. Драўляныя шыльдачкі на магілах бакінскіх і трох бліжэйшых да іх могілак "паказваюць, што мужчыны загінулі ў перыяд з ліпеня па снежань 2022 года, у разгар бітвы за Бахмут".

Почти 200 могил за полгода — Reuters о кладбище, где хоронят "вагнеровцев"
Участак "Вагнера" на могілках у станіцы Бакінская ў пачатку лістапада / Reuters
Почти 200 могил за полгода — Reuters о кладбище, где хоронят "вагнеровцев"
Участак "Вагнера" на могілках у станіцы Бакінская 24 лістапада 2022 года / Reuters
Почти 200 могил за полгода — Reuters о кладбище, где хоронят "вагнеровцев"
Участак "Вагнера" на могілках у станіцы Бакінская 24 студзеня 2023 года / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі