Вы тут

Амаль 20 тысяч беларусаў за апошнія пяць гадоў сталі грамадзянамі Расіі

Расійскі пашпарт / mir24.tv

З 2015 года больш за 19 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі расійскія пашпарты, піша news.ru са спасылкай на МУС Расіі.

За 9 месяцаў 2019 года расійскае грамадзянства атрымалі 3662 беларусы. Найбольшая колькасць такіх выпадкаў была ў 2018-м — 4708 чалавек. У 2017 годзе расійскія пашпарты атрымалі 4092 беларусы, у 2016-м — 3582, у 2015-м — 3257.

Дарэчы, з 2016 года каля чатырох тысяч грамадзян Расіі паведамілі ў адпаведныя органы, што маюць грамадзянства Беларусі. 

Разам з тым больш за 33 тысяч грамадзян Беларусі маюць дазвол на часовае пражыванне і від на жыхарства ў Расіі.

Беларусь не прызнае двайное грамадзянства, аднак няма і пераследу за наяўнасць іншага грамадзянства ў грамадзян Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.