Аляксея Янушэўскага аштрафавалі на 105 тысяч рублёў

Актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксея Янушэўскага асудзілі на штраф у памеры трох базавых велічынь (105 тысяч рублёў). Такое рашэнне 9 красавіка прыняў суд горада Полацку. Як паведамляе БелаПАН, суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзенні масавага мерапрыемства або пікетаванні (артыкул 23.34 КаАП). А.Янушэўскага затрымалі каля будынка гарадскога суда Полацку 8 красавіка, дзе праходзіў працэс над актывісткай моладзевага руху Касяй Салаўёвай (яе вінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт"). Каля дзясятка маладых людзей у знак салідарнасці з падсуднай пачалі скандаваць лозунгі "Кася, мы з табой!" і "Верым! Можам! Пераможам!". Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі спыніць акцыю, аднак маладыя людзі, сашчапіўшыся рукамі, селі на зямлю. Затрыманы быў толькі Янушэўскі, астатнім удзельнікам акцыі ўдалося ўцячы.

Акрамя А.Янушэўскага судзяць яшчэ адну актывістку — Людмілу Атакулаву. Яна была затрыманая ў машыне на выездзе з Полацку. Яе спадарожнікаў адпусцілі пасля праверкі дакументаў. На дзяўчыну склалі пратакол па тым жа артыкуле, што і на Янушэўскага. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрымання ў Наваполацку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі