Вы тут

Аляксей Навальны: беларускія пратэсты напалохалі Крэмль

Аляксей Навальны / Reuters

У амерыканскай газеце The New York Times выйшла інтэрв'ю з расійскім апазіцыянерам і палітвязнем Аляксеем Навальным, якое ён даў з калоніі. 

Навальны расказаў пра сваё жыццё ў калоніі, а сярод іншага згадаў і беларускія пратэсты 2020 года.

Навальны распавёў, што яго штодня восем гадзін прымушаюць глядзець дзяржаўнае расійскае тэлебачанне і прапагандысцкія фільмы. У гэты час забаронена чытаць, пісаць ці рабіць нешта іншае — толькі глядзець тэлевізар.

Навальны называе рэжым Пуціна гістарычнай выпадковасцю і ўскладае адказнасць за яго на карумпаваную сям'ю Ельцына. На яго думку, Расія пасля Пуціна пяройдзе на дэмакратычны, еўрапейскі шлях развіцця. Апазіцыянер назваў Расію часткай Еўропы і заходняга свету.

Эканамічныя санкцыі Еўропы і ЗША ён крытыкуе, бо яны, маўляў, больш шкодзяць простым расіянам, а алігархі гэтых санкцый пазбеглі. 

Згадаў Навальны і Беларусь: ён мяркуе, што беларускія пратэсты 2020 года напалохалі Крэмль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.