У Польшчы затрымалі падазраваных у нападзе ў Вільні на паплечніка Навальнага

Напад адбыўся ў дачным пасёлку каля Вільні

Напад адбыўся ў дачным пасёлку каля Вільні / twitter.com/andrius_sytas/

У Польшчы затрымалі двух падазраваных па справе аб збіцці ў Вільні расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава. Пра гэта 19 красавіка паведаміў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Ён падзякаваў Польшчы "за выдатную працу" і "выдатнае супрацоўніцтва". "Неўзабаве, пасля ажыццяўлення працэсуальных дзеянняў, гэтыя асобы будуць перададзеныя Літве", цытуе словы Наўседы Delfi. Прозвішчы затрыманых прэзідэнт Літвы не назваў. Ён не сказаў і ў якія тэрміны іх перададуць літоўскім праваахоўнікам.

Напад на Волкава адбыўся ў сярэдзіне сакавіка каля дома, дзе ён жыве (гэта дачны пасёлак каля Вільні). Нападнік спачатку разбіў акно ў аўтамабілі, распыліў яму ў вочы слёзацечны газ, а пасля наносіў удары малатком (нанёс не менш за 15 удараў). У расіяніна была зламаная рука, пашкоджаная нага.

Затрыманыя — грамадзяне Польшчы. Перад учыненнем злачынства яны прыехалі ў Літву, а пасля злачынства, пакінулі яе тэрыторыю.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі