Вы тут

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал турніру WTA ў Брысбене

Аляксандра Сасновіч. Фота: Reuters

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (88-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал адзіночнага разраду на турніры WTA ў Брысбене. Наша суайчынніца, як піша "Прессбол", атрымала валявую перамогу над францужанкай Алізэ Карнэ (38) з лікам 3:6, 6:2, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 50 хвілін.

У матчы за выхад у фінал Сасновіч згуляе з пераможцай пары Круніч (53) — Севастава (16).

Сёння яшчэ адна беларуская тэнісістка, Арына Сабаленка, у кітайскім Шэньчжэні будзе змагацца за выхад у паўфінал турніру. Яе саперніцай будзе першая ракетка свету Сімона Халеп. Пачатак сустрэчы павінен адбыцца пасля 10-й гадзіны паводле беларускага часу.