Вы тут

Аляксандр Няўзораў: Ціханоўская — урок для Расіі

Аляксандр Няўзораў / "ВКонтакте"

Расійскі публіцыст і журналіст Аляксандр Няўзораў у інтэрв'ю платформе ZUBR падзяліўся меркаваннем аб выбарчай кампаніі, якая скончылася ў Беларусі:

"Беларусь нам цяпер шмат прапануе магчымасцяў паразважаць і ўбачыць сябе ў будучыні. Ціханоўская — урок для ўсіх у Расіі. Для тых, хто кажа, што няма альтэрнатыўных фігур. Беларусь практычна лабараторна даказала, што такія фігуры з'яўляюцца ў самыя кароткія тэрміны".

Няўзораў лічыць, што Лукашэнка яшчэ не страціў частку свайго электарату, асабліва тых, хто жыве ў сельскай мясцовасці. "Яго рэплікі сталі больш сцэнарныя: "Не блытайцеся пад нагамі, дайце выратаваць краіну". Адзінае, ад чаго трэба ратаваць краіну, — ад яго самога", — лічыць Няўзораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.