Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША

Лідэр дэмакратычнага руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Дэмакратыя і бяспека», якая праходзіць у Празе. Ён наведвае Чэхію на запрашэнне Вацлава Гавэла і Натана Шчаранскага.  Акрамя ўдзелу ў канферэнцыі, запланаваныя сустрэчы Мілінкевіча з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, прэзідэнтам Эстоніі Томасам Хенрыкам Ілвесам, экс-прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам ды іншымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.

Нагадаем, міжнародная канферэнцыя «Дэмакратыя і бяспека» праводзіцца напярэдадні саміту краін «Вялікай васьмёркі». Яна прысвечана дзейнасці ў падтрымку працэсаў дэмакратызацыі ў краінах з аўтарытарным і таталітарным рэжымамі. Па яе выніках будзе прыняты спецыяльны «Пражскі дакумент».

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі