Аляксандр Мілінкевіч: Сакралізацыя Плошчы апынулася памылковай

У інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад" Мілінкевіч заявіў: "Прыйшоў час адмовіцца ад ілжывых пасылаў кшталту, што лёс Беларусі вырашыць "Плошча" і адзіны кандыдат. Сакралізацыя Плошчы апынулася памылковай".



Палітык заявіў, што апазіцыі спярша трэба вызначыць задачы, потым стратэгію таго, як прыйсці да перамогі, а потым ужо выбіраць адзінага кандыдата.



Таксама ён упэўнены, што апазіцыя павінна шукаць саюзнікаў сярод прадстаўнікоў улады: "Варта разумець, што апазіцыя ніколі не зможа ўсю ўладу замяніць. Такога няма ні ў адной краіне няма. Значная частка ўлады застанецца, таму што патрэбен досвед мэнэджменту. Але трэба шукаць такіх людзей, якія разумеюць, што павінна краіна развівацца свабодна".



На думку апазіцыянера, адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах можа стаць дырэктар паспяховага прадпрыемства, або міністр, або кіраўнік горада.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі