Аляксандр Лукашэнка змяніў статус памежных войскаў Беларусі

Памежныя войскі Беларусі пераўтвораныя ў органы памежнай службы, а Дзяржаўны камітэт памежных войскаў – у Дзяржаўны памежны камітэт. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
У прэс-службе кіраўніка дзяржавы гэты крок патлумачылі зменай сітуацыі ў свеце і вакол нашай краіны, а таксама на яе дзяржаўнай мяжы.

Калі пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі перад памежным ведамствам стаяла задача па забеспячэнні суверэнітата і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, дык зараз “прыярытэтнае значэнне набывае выкананне памежнай службай праваахоўных функцый па забеспячэнні на дзяржаўнай мяжы надзейнай перашкоды трансгранічнай злачыннасці”.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі