Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пратакол аб пастаўках нафты ў Беларусь

Беларуска-расійскі міжурадавы пратакол аб умовах паставак нафты ў Беларусь і яе транзіта праз тэрыторыю нашай краіны ў 2010 годзе зацвердзіў у пятніцу сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Такім чынам пратакол набывае моц.
Нагадаем, 12 лютага Дзярждума Расіі ратыфікавала пратакол пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь. "За" выказаліся 436 дэпутатаў, адзін ўстрымаўся, супраць не галасаваў ніхто, адзначае БЕЛТА.

Ратыфікаваны пратакол быў падпісаны 27 студзеня ў Маскве пасля некалькіх раўндаў складаных перамоваў першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм'ера Расіі Ігара Сечына. Беларусь і Расія дамовіліся пра пастаўкі ў нашу краіну бязмытна 6,3 млн т нафты для ўнутранага спажывання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі