Аляксандр Лукашэнка: З боку ЗША і ЕС няма адэкватных захадаў

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб адсутнасці з боку ЗША і Еўрасаюза крокаў насустрач жаданню Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам.
"У адказ на шчырае жаданне Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам, са Злучанымі Штатамі, на нашыя канкрэтныя крокі ні Еўрасаюз, ні ЗША з адэкватнымі захадамі спяшацца не збіраюцца", - адзначыў Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў у сілавых ведамстваў.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што адсутнічае "пазітыўная канкрэтыка" з боку ЗША і ЕС, і гэта "актывізуе спробы пэўных сілаў дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры нашай дзяржавы".

Лукашэнка адзначыў, што выбары "пройдуць абсалютна сумленна" і запатрабаваў ад праваахоўнікаў забяспечыць "поўную грамадскую бяспеку".

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі