Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак са святам 8 Сакавіка

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак са святам 8 Сакавіка

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак са святам 8 Сакавіка (Днём жанчын). Ён адзначыў, што "спрадвеку жанчыну шануюць як захавальніцу дамашняга ачага", а на сённяшні дзень многія "паспяхова сумяшчаюць клопат аб сям'і і прафесійную дзейнасць". Кіраўнік дзяржавы падзякаваў жанчынам за працу на вытворчасці, у адукацыі, ахове здароўя, у дзяржкіраванні, за дасягненні ў галіне культуры і навукі.

"Мы высока цэнім ваш актыўны ўдзел у справах краіны, бясцэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый і маральных каштоўнасцяў", — гаворыцца ў віншаванні. Лукашэнка пажадаў беларускам "моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра".

Цалкам віншаванне гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі