Аляксандр Лукашэнка паездзе гуляць у хакей у Сочы з канадцамі

Як пішуць расійскія СМІ, у Сочы з 3 да 10 траўня пройдзе Усерасійскі фестываль аматарскага хакею, у якім, нібыта, і паўдзельнічае кіраўнік Беларусі.


Беларускі бок атрымаў запрашэнне ад міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу. На групавым этапе каманда Аляксандра Лукашэнкі згуляе з "Плацінай" з Малдовы і камандамі з Сербіі і Канады.


БелаПАН нагадвае, што хакейны турнір быў створаны з ініцыятывы ветэранаў хакею і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Галоўнай асаблівасцю спаборніцтваў з'яўляецца ўдзел у ім хакеістаў ва ўзросце 40 гадоў і старэйшых, якія ніколі не гулялі ў камандах майстроў.

Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі