Аляксандр Лукашэнка намераны балатавацца на чацвёрты тэрмін

Пра свой намер балатавацца на чацвёрты тэрмін прэзідэнт Беларусі распавёў у аўторак у інтэрв’ю агенцтву “Reuter”. Дакладнай цытаты Аляксандра Лукашэнкі на гэтую тэму не з’явілася. Але, як перадае агенцтва, “прэзідэнт краіны паведаміў, што лічыць непрымальнымі палітычныя патрабаванні Захаду, якія вядуць да ягонай адстаўкі, аднак пастараецца зарэкамендаваць сябе як надзейны партнёр на доўгія — з улікам яго намераў балатавацца на чацвёрты тэрмін — гады”.

Такім чынам, кіраўнік Беларусі звязаў магчымасць падаўжэння сваіх паўнамоцтваў у будучыні з адбудовай стабільных адносін з Захадам.

Першым на прапанову Лукашэнкі выбудоўваць новыя адносіны паміж Мінскай і Еўропай нечакана адгукнуўся Аляксандр Мілінкевіч. Ён прапанаваў сябе ў пасярэднікі.

“У беларусаў ёсць традыцыйны спосаб дапамогі — талака. На мой погляд, прыйшоў час талакі ў імя Беларусі, — напісаў палітык у адкрытым лісце да “кіраўніка Рэспублікі Беларусь”.

— Я згодны выкарыстаць міжнародны аўтарытэт і кантакты, якія маюць дэмакратычныя сілы, дзеля сумеснага вырашэння праблем, што стаяць перад нашай краінай і патрабуюць неадкладнай рэакцыі”.

Фота rian.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі