Аляксандр Лукашэнка адкрыў новы цэнтр у Бараўлянах

Аляксандр Лукашэнка адкрыў новы цэнтр у Бараўлянах

7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка наведаў Рэспубліканскі цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (РНПЦ) ў Бараўлянах пад Мінскам. Там ён удзельнічаў у адкрыцці Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі (ПЭТ-цэнтр), перадае БЕЛТА.

Дырэктар РНПЦ Алег Суконка запэўніў кіраўніка дзяржавы, што На бліжэйшыя 10 гадоў ПЭТ-цэнтр закрые праблему з ростам анкалагічных захворванняў. Пры гэтым, па яго словах, гаворка ідзе не толькі пра Беларусь, але і прыгранічныя вобласці суседніх краін.

Абсталяванне цэнтра дазваляе праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў. Таксама ў цэнтры можна будзе прызначаць дакладную схему лячэння, выбіраючы для кожнага пацыента лекі, якія пасуюць яму лепш за ўсё. Такім чынам Беларусь уступае ў век індывідуальнай, персаніфікаванай медыцыны.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі