Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на Вялікдзень ставілі свечкі ў храме ў Малых Лядах

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ў храме ў Малых Лядах / Reuters
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ў храме ў Малых Лядах / Reuters

На Вялікдзень Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем запалілі свечкі ў Свята-Благавешчанскім Лядзенскім храме ў Смалявіцкім раёне. Гэтая царква знаходзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра ў вёсцы Малыя Ляды.

"Як бы ні было ў нашай гісторыі, ніхто не змог закрыць, прыкрыць, забараніць гэтае свята, — сказаў ён. — Я заўсёды прыходзіў і буду прыходзіць у храм".

Нягледзячы на ​​распаўсюд каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі, пазіцыю Лукашэнкі падзялілі тысячы вернікаў па ўсёй краіне. На велікодных службах, якія адбыліся ў праваслаўных храмах уночы з суботы на нядзелю, было шматлюдна.

Александр Лукашенко с сыном Николаем на Пасху зажгли свечи в храме в Малых Лядах
Служба ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску / Скрыншот з відэа

Знаходзячыся ў царкве, Аляксандр Лукашэнка пажадаў хутчэйшага выздараўлення палякам, літоўцам і латышам, жыхарам іншых еўрапейскіх краін, амерыканцам, грамадзянам Кітая. Таксама ён звярнуўся са словамі падтрымкі да расіян і ўкраінцаў, якія таксама змагаюцца з пандэміяй: "Яны, як і мы, перажываюць няпросты час. Можа быць, у іх сёння нават складаней, чым у нас. Хачу ад усіх беларусаў пажадаць ім здароўя".

Александр Лукашенко с сыном Николаем на Пасху зажгли свечи в храме в Малых Лядах
Лукашэнка ў Малых Лядах / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі