Аляксандр Глеб усё ж такі згуляе ў сённяшнім матчы супраць румынаў

Паўабаронца лонданскага “Арсенала” і капітан зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб здолее выйсці на поле ў сённяшнім матчы адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы супраць Румыніі.
Нагадаем, па прыездзе ў Мінск лідэр нашай каманды захварэў на ангіну, але паспеў вылечыцца. Тым не менш, учорашнюю трэніроўку Глеб прапусціў з-за ўдару плюсневай косці.

Аднак цяпер капітан адчувае сябе нармальна і гатовы выйсці ў стартавым складзе зборнай Беларусі. Максім Рамашчанка, якога турбавалі болі ў спіне, таксама згуляе сёння.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі