Вы тут

Аліна Талай не выступіць на Еўрапейскіх гульнях у Мінску

Аліна Талай / Reuters

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, якая выступіць на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску, піша "Прессбол".

У каманду ўвайшлі: Эльвіра Герман, Анастасія Мірончык-Іванова, Таццяна Халадовіч, Максім Недасекаў, Крысціна Ціманоўская, Віталь Парахонька, Станіслаў Дарагакупец, Руслана Рашкаван, Аляксей Лазараў, Марына Міхан, Юлія Касцючкова, Марына Арзамасава, Ян Слома, Віялета Скварцова, Ігар Зубко, Аляксандр Васілеўскі, Ілля Карнавухаў, Андрэй Скабейка, Крысціна Мулярчык, Максім Грабарэнка, Дар'я Барысевіч.

Не выступіць за Беларусь вядомая бар'ерыстка Аліна Талай.

У праграме спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы прадугледжаныя наступныя віды:

1. Бег 100 м (жанчыны)

2. Бег 100 м (мужчыны)

3. Бег 100 м з бар'ерамі (жанчыны)

4. Бег 110 м з бар'ерамі (мужчыны)

5. Кіданне дзіды (жанчыны)

6. Скачкі ў даўжыню (жанчыны)

7. Скачкі ў вышыню (мужчыны)

8. эстафетны бег 4x400м (2 жанчыны, 2 мужчыны)

9. Змяшаны эстафетны бег у выглядзе гонкі пераследу (2 жанчыны, 2 мужчыны)