Алесін: Сёння трэба і генералу быць “прасунутым”

У кіраўніцтва беларускай арміі прыйдуць маладыя, дынамічныя кіраўнікі, здольныя паспяхова правесці яе мадэрнізацыю. Так ваенны эксперт Аляксандр Алесін каментуе адстаўку начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Алега Зямскова.

Алесін: “Павялічваецца тэмп мадэрнізацыі беларускай арміі і падобна, што маладыя людзі прыйдуць да кіраўніцтва. Якія больш у сучаснай вайне разумеюць і ведаюць, як весці сучасную вайну ў сённяшніх умовах. На месца гэтае вылучаць, як мне падаецца, маладога і дынамічнага чалавека, які б мог працаваць з ваенна-прамысловым комплексам. Бо ваенная прамысловасць выконвае патрабаванні войскаў. А каб гэтыя патрабаванні з розумам фарміраваць, у адпаведнасці з сучасным ваенным мастацтвам, неабходна быць “прасунутым”. І генералу у тым ліку”.

Па словах Алесіна, той факт, што генерал-маёр Алег Зямскоў нарадзіўся ў Маскве і скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча ды Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М.І.Калініна ў Санкт-Пецярбургу, значэнне не меў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі