Алесь Міхалевіч пра Плошчу 2010: Не думаў, што мяне арыштуюць

Алесь Міхалевіч пра Плошчу 2010: Не думаў, што мяне арыштуюць

19 снежня спаўняецца шэсць гадоў з дня Плошчы-2010. З гэтай нагоды Еўрарадыё запрасіла ў сваю студыю людзей, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей. Першая размова з экс-кандыдатам у прэзідэнты Алесем Міхалевічам. Прапануем вам поўны запіс гутаркі, а таксама выбраныя цытаты з яе:

"Тая Плошча для мяне была лёсавызначальнай. Усё маё жыццё дзеліцца на перыяд да Плошчы і пасля".

"Разбірацца ў падзеях Плошчы 2010 варта. Бо не я прыдумаў, што калі з гісторыяй добра не разабрацца і не зрабіць з яе высноваў, то памылкі будуць адбывацца далей. Аб тым, што там было, я не маю нават сваёй версіі".

"Прамога закліку прыйсці на Плошчу з майго боку не гучала".

"Я сумленна кажу ― за мяне было сабрана сто тысяч подпісаў. На вялікі жаль, я не магу сказаць пра кагосьці з іншых кандыдатаў. Я не кіраваў іх штабамі. Я не ведаю, колькі яны сабралі".

"Я думаю, што выбары 2010 года — гэта не тое, за што нам можа быць сорамна".

"Ці можна казаць пра бюджэт маёй выбарчай кампаніі? Можна, зразумела. Але я гэтага вельмі не люблю і не збіраюся пра гэта казаць публічна. Мне тая кампанія каштавала вельмі дорага ва ўсіх сэнсах. І фінансавым, і ў тым сэнсе, што я быў у турме, з'ехаў у эміграцыю".

"Мне прапаноўвалі выступіць па тэлебачанні. Я агучваю той тэкст, які пасля агучыў Раманчук, і мяне адпускаюць".

"Разгон Плошчы быў выгадны Расіі. Каб спынілася супрацоўніцтва з Захадам, каб усе перасварыліся. Але я мушу сказаць, што адказнасць заўсёды нясе першая асоба. Асоба, якая рэальна прымае рашэнні".

"Для мяне затрыманне кандыдатаў стала поўнай нечаканасцю".

"Ніхто не гатовы да таго, што да яго будуць прымяняць фізічныя катаванні".

Алесь Міхалевіч пра Плошчу 2010: Не думаў, што мяне арыштуюць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі