Сабаленка згуляе ў чвэрцьфінале турніру ў Мадрыдзе

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / mutuamadridopen.com

Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) згуляе ў чвэрцьфінале турніру ў Мадрыдзе. Яе саперніцай будзе расіянка Міра Андрэева (43-я ў рэйтынгу WTA). Іх паядынак прызначаны на сераду.

У матчы 1/8 фіналу Сабаленка абыграла амерыканку Даніэль Колінз (15) — 4:6, 6:4, 6:3. Яны гулялі амаль дзве з паловай гадзіны. Беларуская тэнісістка спыніла пераможую серыю Колінз у гэтым сезоне, якая складалася з 15 матчаў.

Летась Арына Сабаленка выйграла турнір у Мадрыдзе. У фінале яна перамагла Ігу Свёнтак з Польшчы, першую ракетку свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі