Вы тут

Алесь Лагвінец не будзе сыходзіць з руху "За Свабоду"

Алесь Лагвінец не будзе сыходзіць з руху "За Свабоду". Пра гэта ён заявіў у каментары Еўрарадыё. У нядзелю Лагвінец прайграў Юрыю Губарэвічу выбары на пасаду старшыні. У Мінску прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя, у якой удзельнічалі 115 чалавек. 59 з іх падтрымалі Юрыя Губарэвіча, 51 — Алеся Лагвінца, 2 — Алеся Таўстыку (яшчэ 3 бюлетэні прызналі несапраўднымі). Дагэтуль старшынёй руху "За Свабоду" быў Аляксандр Мілінкевіч.