Вы тут

Алексіевіч: Я жывая, знаходжуся ў Сеуле ― нехта там няўдала пажартаваў

Скрыншот з твітара міністра культуры Францыі

У расійскіх СМІ са спасылкай на Twitter міністра культуры Францыі паведамляецца пра смерць беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

Навіну адразу ж падхапілі расійскія СМІ. Яны не звярнулі ўвагі на тое, што твітар, у якім з'явілася жахлівая навіна, створаны ў траўні 2017 года, і ў ім усяго пяць твітаў.

Скрыншот: ria.ru

Еўрарадыё дазванілася да пісьменніцы, якая знаходзіцца ў Сеуле.

“Я жывая, зараз у Сеуле. Відаць, гэта нехта так няўдала пажартаваў”, ― адказала Святлана Алексіевіч на навіну.

Праз некалькі хвілінаў у "твітары міністра" з'явілася паведамленне: "This account is hoax created by Italian journalist Tommasso Debenedetti". Акаўнт фэйкавы, яго стварыў італьянскі журналіст Тамаса Дэбенедэці.

Першая рэакцыя Святланы Алексіевіч на навіну пра яе смерць.