Працэс аднаўлення беларускай ідэнтычнасці будзе балючым і не хуткім, лічыць лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч. Беларуская пісьменніца дала інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу Freedom.
— Нацыя зняважаная. Вы не ўяўляеце, якая колькасць людзей прайшла праз турмы. Я думаю, нацыі будзе цяжка акрыяць ад гэтага.
Мы, не жадаючы таго, удзельнічалі ў вайне супраць Украіны. І гэта вялікая траўма для нашай самасвядомасці. Я думаю, мы не адразу станем вольнымі і моцнымі, не адразу пачнем паважаць саміх сябе.