Алега Рудакова і яго жонку арыштавалі на 30 сутак

Алег Рудакоў з жонкай Вольгай / facebook.com

Алег Рудакоў з жонкай Вольгай / facebook.com

Алега Рудакова і яго жонку Вольгу арыштавалі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе @pozirkonline. Суд Полацкага раёна і Полацка прызнаў іх вінаватымі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" — за каментары ў інтэрнэце.

Пра затрыманне Алега Рудакова і яго жонкі стала вядома 24 жніўня. Сілавікі забралі іх у вёсцы Бяздзедавічы, дзе яны жывуць у апошнія гады. Сказалі, што адвязуць у горад "на размову" гадзіны на тры, таму яны не бралі з сабой зменных рэчаў і сродкаў гігіены. 

Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі, але больш за 30 гадоў пражыў у Расіі, стварыў і на працягу 17 гадоў узначальваў у Іркуцку таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. У 2020-м ён канчаткова вярнуўся ў Беларусь (перад гэтым даў інтэрв'ю Еўрарадыё). Яго жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйным беларускім гафце ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі