Алег Трусаў: у сядзібе універсітэта імя Ніла Гілевіча быў ператрус

Алег Трусаў: у сядзібе універсітэта імя Ніла Гілевіча быў ператрус

У Мінску ў сядзібе універсітэта імя Ніла Гілевіча быў ператрус. Сілавікі забралі некаторыя кнігі з бібліятэкі, а памяшканне апячаталі. Пра гэта ў Facebook напісаў Алег Трусаў, выканаўца абавязкаў рэктара ўніверсітэта, былы старшыня ТБМ.

Прыватная ўстанова адукацыі Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча была юрыдычна зарэгістраваная вясной 2018 года. На яго сайце паведамляецца, што "у гэты час каманда Універсітэта працуе над атрыманнем ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць".

Адметнасць універсітэта ў тым, што ён мусіць быць беларускамоўным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі