Алег Гулак: Радыкальных зменаў у дзейнасці БХК не будзе

Алег Гулак стаў старшынём Беларускага Хельсінкскага камітэта. На гэтай пасадзе ён змяніў Таццяну Процьку, якая ачольвала БХК ад часу яе заснавання - з 1995 года. У інтэрв'ю Еўрарадыё Алег Гулак кажа, што радыкальных зменаў у дзейнасці найбуйнейшай праваабарончай арганізацыі чакаць не варта:

"Вядома, мяняюцца ўмовы, у якіх мы працуем. І мы, з улікам гэтага, мяняем сваю дзейнасць таксама, формы і накірункі. Пэўныя карэкціроўкі адбудуцца. Але арганізацыя называецца Беларускі Хельсінкскі камітэт і будзе дзейнічаць, як Беларускі Хельсінкскі камітэт".


Гулак кажа, што ў БХК прыйшло шмат моладзі і кіраўніцтва паспрабуе скарыстаць яе ідэі і энергію.

Адзначым, што Алег Гулак працуе ў БХК цягам дзесяці гадоў і неаднаразова выконваў абавязкі старшыні. Таццяна Процька пасля сыходу з пасады кіраўнічкі Хельсінкскага камітэту застаецца сябрам гэтай праваабарончай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі