Албанія падала заяўку на ўваход у Еўрасаюз

28 красавіка Албанія падала заяўку на ўваход у Еўрасаюз. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на агенцтва Франс Прэс. У Празе прэм'ер-міністр Албаніі Салі Берыша заявіў журналістам, што заяўка мае гістарычнае значэнне для народу краіны, бо сведчыць пра вяртанне нацыі ў еўрапейскую сям'ю. Сяброўства ў ЕС — адна з галоўных мэтаў, якія абвяшчае прэм'ер-міністр напярэдадні парламенцкіх выбараў 28 чэрвеня.

Яго чэшскі калега Мірак Тапаланек, які прадстаўляе краіну — старшыню ЕС, згадаў сур'ёзныя дадатныя змены, якія адбыліся ў Албаніі. Пры гэтым ён адзначыў, што албанскія ўлады яшчэ чакае велізарная праца.

Нагадаем, што 1 красавіка Албанія ўступіла ў NATO і можа стаць 28-м чальцом ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі